[ 22:16 ]  ЗША лічаць магчымым прыняцьцё новай рэзалюцыі ў справе Іраку

ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл лічыць дастаткова высокімі шанцы на прыняцьцё ў Радзе Бясьпекі ААН новай рэзалюцыі адносна Іраку. У часе інтэрвію тэлеканалу “Сі-Эн-Эн” Паўэл сказаў пра прагрэс у кансультацыях з краінамі – часовымі сябрамі Рады Бясьпекі. Разам з тым, Паўэл ня выключыў, што рэзалюцыя можа быць заблякаваная Францыяй. Міністар замежных справаў францыі Дамінік дэ Вільпэн пачаў паездку па трох краінах Афрыкі – сябрах Рады – каб пераканаць іх выступіць супраць рэзалюцыі, якая адкрывае дарогу да ўжываньня сілы супраць Іраку.