ЕРЭВАН. Армянская апазыцыя цягам трох дзён будзе пікетаваць будынак рэспубліканскага Цэнтарвыбаркаму з патрабаваньнем прызнаць несапраўднымі вынікі нядаўных прэзыдэнцкіх выбараў. Апазыцыя лічыць падробленымі папярэднія вынікі, праводле якіх прэзыдэнт Робэрт Качаран набраў удвая больш галасоў, чым ягоны супарат Сьцяпан Дэмірчан. У нядзелю ў чарговай акцыі пратэсту бралі ўдзел каля шасьці тысячаў чалавек.