ІСТАМБУЛ. Сёньня у Турэччыне адбываецца галасаваньне на дадатковых выбарах. Паводле неафiцыйных дадзеных, кiраўнiк ўладнай партыi Рэджэп Эрдаган перамагае. Сёньняшнiя апытаньнi у адной з паўдзённа-ўсходнiх правiнцыяў сьведчаць, што Эрдаган мае каля 87 % галасоў. Перамога дасьць Эндагару магчымасьць заняць пасаду прэм’ер-мiнiстра i сфармаваць новы Габiнэт мiнiстраў у блiжэйшыя днi.. Пра-iсламiсцкая “Партыя справядлiвасьцi i разьвiцьця”, якую ён ачольвае, перамагла на леташнiх выбарах у лiстападзе, але Эрдаган раней, да апошнiх зьменаў у канстытуцыi, ня меў права ачольваць ўрад. У Турэччыне працягваецца нязгода мiж кiраўнiцтвам i парлямэнтам, выклiканая тым, што парлямэнт адмаўляецца дазволiць дыслякацыю 60-тысячнага амэрыканскага войска дзеля магчымае вайсковае iнтэрвэнцыi у суседнi Ірак.