[ 19:26 ]  Кіраўнік МАГАТЭ патрабуе больш часу для інспэктараў у Іраку

НЮ-ЁРК. Кіраўнік ААНаўскага агэнства ядзернай энэргіі Мухамэд Эль-Барадзей заявіў, што інспэктары патрабуюць больш часу, каб вызначыць ці мае Ірак сакрэтную ядзерную праграму. Папярэднія тры месяцы пошукаў выніку не далі. Эль-Барадзей заклікаў ірацкія ўлады актыўней супрацоўнічаць з ААНаўскімі экспэртамі. Тым часам у найбольш населенай мусульманскай краіне сьвету – Інданэзіі прайшлі дэманстрацыі супраць вайны ў Іраку незалежна ад пастановы, якую прыйме Рада Бясьпекі ААН.