ЕРЭВАН. Некалькi тысячаў чалавек сабралiся сёньня ў сталiцы Армэнii на другi дзень пратэстаў супраць вынiкаў прэзыдэнцкiх выбараў. Прэзыдэнт Армэнii Робэрт Качаран быў пераабраны на другi тэрмiн.
Паводле афiцыйных вынiкаў, у друнiм туры Качаран атрымаў 62 адсоткi галасоў, а кандыдат апазыцыi Сьцяпан Дэмiрчан 32 адсоткi. Дэмiрчан не прызнае сваю паразу. Кiраўнiк ягонага штабу Грыгор Аруцюнян заявiў, што апазыцыя абскардзiць вынiкi выбараў у Канстытуцыйным судзе.
Назiральнiкi ад Рады Эўропы i АБСЭ кажуць, што выбары ў Армэнii не адпавядалi мiжнародным стандартам.