АЛЬЖЫР. 102 чалавекі загінулі сёньня падчас авiякатастрофы ў паўдзённым Альжыры. Выжыў 1 чалавек, які знаходзіцца зараз у крытычным стане. Сярод ахвяраў – сем грамадзянаў Францыі. Боінг737 альжырскай авіякампаніі рухнуў на зямлю праз некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту з аэрапорту гораду Таманрасэта. Прадстаўнікі авіякампаніі кажуць, што катастрофа адбылася па тэхнічных прычынах.