БРУСЭЛЬ. Эўракамiсiя афiцыйна папярэдзiла ўсе краiны-кандыдаты ў Эўразьвяз, акрамя Славенii, што яны спазьняюцца з падрыхтоўкай у некаторых сфэрах. Зь дзесяцi краiнаў, што маюць далучыцца да Эўразьвязу ў траўнi 2004 году, найбольшыя праблемы ў Польшчы – яна атрымала папярэджаньнi ў дзевяцi сфэрах. Пяць папярэджаньняў мае Латвiя. Астатнiя краiны, акрамя Славенii, атрымалi ад аднаго да трох папярэджаньняў. Канчатковая справаздача Эўракамiсii аб сытуацыi ў краiнах-кандыдатах чакаецца ў лiстападзе.