[ 23:07 ]  Расея можа накласьці вета ў ААН

ЛЁНДАН Міністр замежных справаў Расеі Ігар Іваноў сёньня заявіў, што Расея не выключае выкарыстаньне свайго права вета ў Радзе бясьпекі ААН дзеля прадухіленьня вайны ў Іраку. На прэсавай канферэнцыі пасьля сустрэчы з міністрам замежных справаў брытаніі Джэкам Строў Іваноў адзначыў, што кожная краіна будзе прымаць сваё ўласнае рашэньне наконт галасаваньня ў справе Іраку. У сваю чаргу Строў заявіў, што Брытанія мае законнае права пачаць вайну ў Іраку нават без новай рэзалюцыі ААН