[ 23:00 ]  ЗША прыпыняюць выведвальныя палёты над КНДР

ВАШЫНГТОН ЗША прынялі рашэньне часова прыпыніць выведвальныя палёты над раёнам, дзе ў нядзелю адбыўся інцыдэнт з паўночнакарэйскім самалётам. Тады чатыры паўночнакарэйскiя самалёты перахапiлi амэрыканскi выведвальны аэраплян над нейтральнымі водамi каля ўзьбярэжжа Паўночнай Карэi. Дзярждэпартамэнт ЗША назваў паводзіны КНДР вельмі безразважнымі. Прэсавы сакратар Рычард Баўчар адзначыў, што гэты інцыдэнт яшчэ больш ізалюе Пхэньян ад міжнароднай супольнасьці. Злучаныя Штаты i Паўдзённая Карэя сёньня пачалi супольныя ваенныя вучэньнi, якiя працягнуцца месяц.