ДАВАО СІЦІ (ФІЛІПІНЫ). Прынамсi 19 чалавек загiнулi i больш за 100 былi параненыя выбухам сёньня ў аэрапорце на поўднi Фiлiпiнаў. Выбух адбыўся ў месцы, дзе шмат людзей чакалi на прыбыцьцё самалётаў, у аэрапорце Давао на высьпе Мiнданао. Паводле палiцыi, выбухнула бомба, схаванае ў нечым заплечнiку. Прэсавы сакратар фiлiпiнскага войска таксама паведамiў, што сёньня ж тры чалавекi былi параненыя выбухам каля ўрадавага шпiталю ў горадзе Тагум, за 30 кiлямэтраў на поўнач ад Давао.