ВАШЫНГТОН
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падзякаваў прэзыдэнту Пакiстану Пэрвэзу Мушарафу за арышт аднаго з галоўных падазроных у справе тэрарыстычнай сеткi аль-Кайда. Халiда-Шэйха Мухамэда лiчаць “чалавекам нумар тры” у Аль-Кайдзе пасьля Усамы бiн-Лядэна i ягонага ягiпэцкага намесьнiка Аймана Завагiры. Мухамэда дагэтуль дапытваюць на тэрыторыi Пакiстану. Паводле пакiстанскага мiнiстэрства ўнутраных справаў, за апошнiя паўтара гады ў Пакiстане арыштавана каля 450 чалавек, якiх падзраюць у сувязях з аль-Кайдай