КІЕЎ. Дагэтуль ня вызначана, дзе менавiта будзе базавацца ўкраiнскi батальён, якi можа ўзяць удзел у вайне супраць Іраку. Кiеўская газэта “Дзень” паведамляе, што, верагодна, украiнскiя вайскоўцы накiруюцца ў Бахрэйн.
Украiна пагадзiлася далучыцца да магчымай ваеннай апэрацыi супраць Іраку на просьбу ЗША. Адмысловае украiнскае падразьдзяленьне можа быць скарыстанае для ачысткi мясцовасьцi, калi Ірак ужыве хiмiчную цi бiялягiчную зброю. Падобныя ж падразьдзяленьнi ў Пэрсыдзкую затоку дасылаюць Славаччына й Чэхiя.