[ 00:21 ]  Урадавы крызіс у Польшчы

ВАРШАВА У суботу скончылася няўдачай экстрэнная нарада ў польскім урадзе з мэтай зьняць рознагалосьсі паміж кіроўнай левай кааліцыяй на чале з прэмьер-міністрам Лешэкам Мілерам і партнэрам па кааліцыі – сялянскай партыяй. Гэта азначае заканчэньне дзейнасьці кааліцыйнага ўраду ў цяперашнім выглядзе. Паводле прадстаўніка ўраду, Мілер зьвярнуўся да прэзыдэнта Квасьнеўскага з просьбай адхіліць ад пасадаў міністраў сельскай гаспадакрі і экалёгіі. Абодва яны прэзэнтуюць Сялянскую партыю ва ўрадзе. Чакаецца, што Мілер будзе фармаваць урад меншасьці. За два дні перад тым Сялянская партыя адхіліла прадстаўлены ўрадам праект новых падаткаў на аўтамабілі