[ 15:12 ]  Ірак абвесьціў пачатак зьнішчэньня часткі сваіх ракетаў

(Багдад) Ірак заявіў аб пачатку зьнішчэньня сваіх ракетаў “Аль-Самуд- 2” у адпаведнасьці з патрабаваньнем інспэктараў ААН. Міністар інфармацыі Іраку Удэй аль Тай паведаміў, што ліквідацыя першых чатырох з ракетаў гэтага клясу пачалася сёньня на ваенным комплексе Аль-Таджы ў 20 кілямэтрах ад Багдаду, у прысутнасьці афіцыйных асобаў зь Іраку і прадстаўнікоў ААН. Журналісты не былі дапушчаныя на тэрыторыю ваеннага комплексу. Раней кіраўнік інспэкцыі ААН Ганс Блікс запатрабаваў зьнішчыць гэтыя ракеты, паколькі адлегласьць палёту гэтых ракетаў перавышае ліміт, усталяваны міжнароднай супольнасьцю для Іраку