(Тайбэй) Прынамсі 17 чалавек загінулі і 132 былі параненыя ў выніку чыгуначнай катастрофы на Тайвані. Пасажырскі цягнік сыйшоў з рэек ў гарах каля папулярнага курорту. Падчас эвакуацыі параненых пацярпеў аварыю мэдычны гэлікоптэр. Ніхто ў выніку гэтай аварыі не загінуў. Адзін вагон цягніка ўпаў з рэек у цясьніну, тры іншыя перагарнуліся.