САФІЯ. Прэзыдэнт Расеi Ўладзiмер Пуцiн сёньня пачынае трохдзённы вiзыт у Баўгарыю. Вiзыт прымеркаваны да 125-годзьдзя вызваленьня Баўгарыi ад турэцкага панаваньня.
Пуцiн мае сустрэцца з баўгарскiм прэзыдэнтам Георгiем Парванавым i прэм’ер-мiнiстрам Сымэонам Сакс-Кобург-Гоцкiм, каб абмеркаваць двухбаковыя эканамiчныя i палiтычныя стасункi. Адносiны памiж Баўгарыя i Расеяй слаба разьвiвалiся пасьля распаду камунiстычнай сыстэмы.
Чакаецца, што падчас цяперашняга вiзыту будзе падпiсана некалькi двухбаковых дакумэнтаў. Сярод пытаньняў на перамовах таксама мае быць крызыс вакол Іраку. Баўгарыя, якая ёсьць часовым сябрам Рады бясьпекi ААН, выказала падтрымку жорсткай пазыцыi ЗША ў адносiнах да Іраку.
Расея падтрымлiвае працяг iнспэкцыяў ААН у Іраку i выступае супраць магчымай вайны. Напярэдаднi свайго вiзыту ў Сафiю, Пуцiн заявiў баўгарскiм журналiстам, што Ірак нясе ня болей небясьпекi, чым некаторыя iншыя краiны. Ён, аднак, не назваў гэтыя iншыя краiны.