ВЕНА. Арганізацыя бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе прапанавала ўладам Туркмэністану супрацоўніцтва ў сьледстве адносна замаху на туркмэнскага прэзыдэнта Сапармурата Ніязава. Пра гэта пойдзе гаворка ў часе перамоваў Ніязава са старшынём АБСЭ Яапам дэ Хооп Шэффэрам, які накіроўваецца ў Ашхабад. АБСЭ выказала занепакоенасьць у сувязі з інфармацыяй пра ўжываеньне катаваньняў у часе сьледства. Арганізацыя таксама хацела б атрымаць больш падрабязныя доказы віны абвінавачаных.