[ 16:49 ]  Выбары ў Чэхіі -- сёньня ўвечары трэйці тур

ПРАГА. Парлямант Чэхіі сёньня ізноў спрабаваў абраць прэзыдэнта краіны. На пасаду прэтэндуюць апазыцыйны лідар Вацлаў Клаўс і былы міністар адукацыі Ян Сокал, якога падтрымлівае уладная кааліцыя Владзіміра Шпідлы. На гэты момант прайшло два туры галасаваньня, якія ня выявілі пераможцы. Трэйці тур адбудзецца сёньня ўвечары.