[ 07:15 ]  У Расеi паболела мiльярдэраў

ПРАГА. Амэрыканскi бiзнэс-часопiс “Форбс” надрукаваў штогадовы агляд найбольш багатых людзей сьвету. У параўнаньнi зь мiнулым годам, колькасьць мiльярдэраў у Расеi павялiчылася на 10 чалавек. Цяпер Расея мае 17 чалавек, чые багацьцi ацэньваюць болей, чым на мiльярд даляраў. Гэта болей мiльярдэраў, чым, да прыкладу, у Вялiкай Брытанii, Францыi, Ганконгу цi Савудаўскай Арабii. Паводле часопiсу “Форбс”, найбагацейшы расеец – гэта кiраўнiк нафтавай кампанii “Юкас” Мiхаiл Хадаркоўскi. Ягоная маёмасьць ацэньваецца ў 8 мiльярдаў даляраў. На другiм месцы губэрнатар Чукоткi i ўлядальнiк кампанii “Сiбнафта” Раман Абрамовiч.