[ 19:52 ]  Рэфэрэндум пра далучэньне Літвы да Эўразьвязу пройдзе ў траўні

ВІЛЬНЯ. Сёньня літоўскі парлямант пастанавіў, што рэфэрэндум у справе далучэньня краіны да Эўрапэйскага Зьвязу адбудзецца 10-11 траўня. Прадстаўнікі парляманту паведамілі, што выбаршчыкі будуць адказваць “так”, альбо “не” на пытаньне: ці падтрымліваеце вы сяброўства Літвы ў Эўразьвязе. У гэтым тыдні літоўскі Сойм зьмяніў закн пра рэфэрэндумы. Паводле папярэняга закону дзеля станоўчага вырашэньня “так” павінна была адказаць простая бальшыня зарэгістраваных выбаршчыкаў, а паводле новага закону – бальшыня з тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні. Аднак, удзельнікаў павінна быць наймен траціна ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў у краіне.