[ 19:49 ]  Прыведзены да прысягі новы ўрад Ізраілю

ЕРУСАЛІМ. Сёньня быў прыведзены да прысягі новы ўрад Ізраілю. У кааліцыйны габінэт увайшлі прадстаўнікі Лікуду, Нацыянальнай Рэлігійнай партыі, што выступае за пашырэньне гэбрайскіх паселішчаў, блёку скрайне правых партыяў “Нацыянальны Зьвяз” (якія катэгарычна супраць стварэньня палестынскай дзяржавы) і правацэнтрысцкай партыі Шынуй. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што першаснай задачай ураду будзе выхад краіны з глыбокага эканамічнага крызысу. Што тычыцца палестынцаў, то, паводле Шарона, мірныя перамовы будуць магчымымі толькі пасьля радыкальных рэформаў у кіраўніцтве Палестынскае аўтаноміі.