ПЭКІН. Сёньня Кітай і Расея заклікалі правесьці простыя перамовы паміж ЗША й Паўночнай Карэяй, каб разьвязаць крызыс вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Заклік быў зроблены пасьля сустрэчы паміж віцэ-прэзыдэнтам Кітаю Ху Дзіньтаа ды кітайскім міністрам замежных справаў Джіаксунам і расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым. Паўночная Карэя неаднаразова дамагалася такіх перамоваў, пасьля таго, як ЗША сказалі, што Пхэньян прызнаў наяўнасьць у яго сакрэтнай ядзернай праграмы. Тым часам новы прэм’ер-міністар Паўдзённай Карэі назваў разьвязаньне паўночнакарэйскага крызысу сваёй прыярытэтнай задачай.