[ 15:00 ]  ЗША й Турэччына дасягнулі пагадненьня пра веннае супрацоўніцтва

АНКАРА. Злучаныя Штаты й Турэччына дасягнулі пагадненьня пра веннае супрацоўніцтва ў выпадку апэрацыі ў Іраку. Чакаецца, што сёньня турэцкі парлямант абмяркуе дэталі пагадненьня. Пакуль не зразумела ці пасьпеюць дэпутаты, якія мусяць зацьвердзіць дакумэнт, сёньня ж і прагаласаваць. У Турэччыну, у межах стварэньня “паўночнага флёту”, будуць перакінутыя 62 тысячы вайскоўцаў ЗША.