[ 20:26 ]  У Гаазе пачаўся працэс над сэрбскім нацыяналістам Ваіславам Шэшэлям

ГААГА. Сёньня ў гаагскім трыбунале праходзіць першае паседжаньне працэсу над кіраўніком сэрбскай радыкальнай партыі Ваіславам Шэшэлям. Шэшэль адмовіўся паводле юрыдычнай працэдуры аб’явіць, ці прызнае ён сабе вінаватым у ваенных злачынствах. Шэшэль заявіў, што ў абвінаваўчым заключэньні ёсьць незразумелыя яму выразы і папрасіў паводле заканадаўства 30 дзён для засваеньня сутнасьці абвінаваўчага акту. Шэшэль абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавецтва, такіх як перасьлед, катаваньні, зьбіцьці і забойствы ў Босьніі, Харватыі і сэрбскай правінцыі Ваяводзіне падчас войнаў 1991-93 гадоў. Шэшэль адхіляе ўсе абвінавачваньні.