[ 07:14 ]  У Карэi арыштавалi супрацоўнiкаў мэтро

СЭЎЛ. Палiцыя паўдзённай Карэi затрымала сямёх супрацоўнiкаў мэтро ў сувязi з пажарам у годзе Тэгу, падчас якога загiнулi прынамсi 133 чалавекi. Паведамляецца, што iх вiнавацяць у службовай нядбайнасьцi, якая паспрыяла трагедыi. Палiцыя кажа, што спрабуе атрымаць ордэры на арышт яшчэ двух чыноўнiкаў мэтро i чалавека, якога вiнавацяць у падпале. Акрамя 133 загiнулых у двух цягнiках, 146 чалавек атрымалi апёкi, i каля 300 па-ранейшаму лiчацца знiклымi бязь вестак.