[ 22:20 ]  Турцыя кажа аб новым мiрным пляне ААН датычна Кiпру

БРУСЭЛЬ. Прэм’ер-мiнiстар Турцыi Абдула Гюль заявiў сёньня, што ў хуткiм часе генэральны сакратар ААН Кофi Анан прапануе новы плян у аб’яднаньнi Кiпру. На наступным тыднi Анан наведае Анкару, Афiны i Нiкасiю, каб паспрабаваць ажывiць перамовы памiж лiдэрамi грэцкай i турэцкай частак Кiпру.