[ 17:55 ]  Міратворчыя сілы Эўразьвязу ўзначаліць немец

БРУСЭЛЬ. Рада міністраў Эўрапейскага Зьвязу паведаміла, што першую супольную міратворчую місію Эўразьвязу, якая распачнецца ў сакавіку ў Македоніі, узначаліць нямецкі адмірал Райнэр Файст. Міратворчыя сілы Эўразьвязу заменяць міратворчы кантынгент НАТО, які быў разьмешчаны ў Македоніі ў верасьні 2001 году пасьля заканчэньня альбанскага паўстаньня.