Токіа. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюніціра Коідзумі заявіў, што праблема Курыльскіх выспаў застаецца асноўнай перашкодай на шляху да пасьпяховага разьвіцьця японска-расейскіх узаемаадносінаў. Гэтая заява была зробленая пад час штогадовага сходу, прысьвечанага праблеме “паўночных тэрыторыяў”. Прэм’ер-міністар Японіі разам з тым заўважыў, што Токіа і Масква актыўна супрацоўнічаюць ў галіне міжнароднай палітыкі.