[ 19:15 ]  Сёньня пачала дзейнічаць дамова зь Ніццы, якая адкрывае шлях да пашырэньня Эўразьвязу

БРУСЭЛЬ. Сёньня пачала дзейнічаць дамова зь Ніццы. У 2000 годзе пасьля перамоваў, якія доўжыліся 18 гадзінаў, яе падпісалі прадстаўнікі эўрапейскіх краінаў. Дамова адкрывае шлях да пашырэньня Эўропы і прадугледжвае рэфармаваньне Эўразьвязу. У прыватнасьці, у 2004 годзе мусіць быць рэфармаваная канстытуцыя Эўразьвязу.