[ 19:09 ]  Катастрофа касьмічнага карабля "Калюмбія"

ВАШЫНГТОН. Сёньня пацярпеў катастрофу касьмічны карабель “Калюмбія”. НАСА афіцыйна абвесьціла, што “Калюмбія” разваліўся на часткі цягам прызямленьня. На борце карабля было 7 чалавек экіпажу, сярод якіх – дзьве жанчыны і першы ізраільскі касманаўт Ілан Рамон. За 42 гады пілятаваных палётаў у НАСА гэта першы выпадак катастрофы цягам прызямленьня. Кантакт з караблём быў страчаны ў той момант, калі астранаўты знаходзіліся на вышыні каля 60 кілямэтраў ад зямлі. Місія экіпажа доўжылася 16 дзён. Рэшткі карабля былі знойдзеныя на поўнач ад цэнтральнай часткі штату Тэхас.