ВАШЫНГТОН
Прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр скрытыкаваў рэферэндум аб Канстытуцыйных зьменах, якія пройдзе ў нядзелю ў Кыргыстане. Паводле Баўчара, у краіне не прайшло дастаковага публічнага абмеркаваньня вынясеных на рэферэндум прапановаў. Злучаныя Штаты выказваюць ўсё большую заклапочанасьць працэсам канстытуцыйных зьменаў у Кыргыстане. Паводле Баўчара, рэферэндум можа ўзмацніць уладу прэзыдэнта і аслабіць ролю грамадзянскай супольнасьці.