Масква. Намесьнік міністра замежных справаў Расеі Аляксандр Ласюкоў заявіў, што пакуль занадта рана выносіць на абмеркаваньне Рады бясьпекі ААН праблему ядзернага процістаяньня з Паўночнай Карэяй. Паводле Ласюкова, КНДР можа разглядаць гэтае рашэньне як спробу націску. Прадстаўнікі Паўночнай Карэі заяўляюць, што ўвядзеньне санкцыяў супраць краіны будзе азначаць аб’яўленьне вайны