[ 22:21 ]  Паўночная і Паўднёвыя Карэі дамовіліся працаваць сумесна

СЭЎЛ У сумеснай дэклярацыі Паўночная і Паўднёвая Карэі пагадзіліся сёньня на мірнае разьвязаньне процістаяньня вакол ядзернай праграмы КНДР. У заяве сказана, што абедзьве Карэі вырашылі актыўна супрацоўнічаць у гэтым накірунку. Бакі дамовіліся правесьці наступны раўнд перамоваў на ўзроўні міністраў у сталіцы КНДР Пхеньяне.