[ 06:41 ]  У Савудаўскай Арабii арыштаваны падазраваны ў нападзе на грамадзянаў ЗША

6. КУВЭЙТ-СІЦІ. Улады Савудаўскай Арабii паведамiлi пра арышт чалавека, падазраванага ў нападзе ў аўторак на грамадзянаў ЗША ў Кувэйце, у вынiку якога адзiн амэрыканец быў забiты, яшчэ адзiн – паранены. Падазраваны быў затрыманы, калi спрабаваў перайсьцi савудаўска-кувэйцкую мяжу. Ён будзе выдадзены Кувэйту. Напад адбыўся недалёка ад галоўнай ваеннай базы ЗША ў Кувэйце.