[ 06:39 ]  Расейскiя вайскоўцы працягваюць забiваць цывiльных чэчэнцаў

ВЕНА. Мiжнародная Гэльсiнская фэдэрацыя правоў чалавека заявiла ў сераду, што расейскiя вайскоўцы працягваюць выкрадаць i забiваць цывiльных жыхароў Чэчэнii. Толькi цягам першых двох тыдняў студзеня ў адным з раёнаў Грознага зьнiклi 11 мужчынаў. Значная колькасьць людзей былi зьбiтыя, уключна зь цяжарнай жанчынай. Зараз у Чэчэнii знаходзiцца дэлегацыя Парлямэнцкай асамблеi Рады Эўропы, якая на наступным тыднi мае даць справаздачу пра сытуацыю ў рэспублiцы.