[ 21:50 ]  Мілуцінавіч здаўся ваеннаму трыбуналу

БЕЛГРАД Былы прэзыдэнт Сэрбіі Мілан Мілуцінавіч вырашыў дабраахвотна здацца ваеннаму трыбуналу ў Гаазе, дзе ён абвінавачваецца ў ваенных злачынствах і сёньня прыляцеў у Гаагу. Мілуцінавіча лічаць удзельнікам працэсу падрыхтоўкі дэпартацыі і забойстваў этнічных альбанцаў цягам вайны 1998-99 гадоў. Мілуцінавіч адхіляе абвінавачваньні і тлумачыць, што як прэзыдэнт Сэрбіі ён ня меў рэальнага ўплыву на ўзброеныя сілы.