[ 20:25 ]  У Кiшынёве пачалiся штотыднёвыя антыкамунiстычныя акцыi

КІШЫНЁЎ. У Кiшынёве ў нядзелю адбылася дэманстрацыя ў падтрымку патрабаваньня аб адстаўцы камунiстычнага ўраду краiны. Манiфэстацыю арганiзавала апазыцыйная Хрысьцiянска-дэмакратычная партыя. Лiдэр партыi Юры Рошка заявiў, што сёньняшняя дэманстрацыя пакладзе пачатак штотыднёвым акцыям пратэсту.