[ 04:04 ]  Мусульманы ЗША заклікаюць Садама Хусэйна да адстаўкі

ВАШЫНГТОН. Уплывовая арганізацыя мусульманаў Злучаных Штатаў заклікала ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна да адстаўкі – у імя папярэджаньня вайны ў Іраку. У заяве Рады палітычнага ўзаемадзеяньня амэрыканскіх мусульманаў ёсьць заклік да Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў і Арганізацыі “Іслямская канфэрэнцыя” правесьці ў Іраку свабодныя выбары. На думку аўтараў заявы, рэжым Садама Хусэйна супярэчыць духу ісляму. Апрача гэтага, адстаўка ірацкага дыктатара магла б пазбавіць народ ягонай краіны ад пакутаў, якія прынясе яму магчымая вайна – гаворыцца ў дакумэнце.