[ 19:27 ]  Генэрал Джэймс Джонс ачоліў камандаваньне сіламі НАТО ў Эўропе

КАСТО. БЭЛЬГІЯ. Амэрыканскi генэрал Джэймс Джонс ачолiў аб’еднанае камандаваньне сiламi НАТО ў Эўропе. Ён таксама будзе камандаваць сiламi ЗША на Эўрапейскiм кантынэнце. Раней амаль тры гады гэтыя пасады займаў амэрыканскi генэрал Джозэф Ролстан. Пад кiраўнiцтвам Джоўнса ў найблiжэйшыя месяцы павiнна адбыцца аб'яднаньне двох стратэгiчных камандных цэнтраў НАТО – ў Эўропе i штаце Вiргiнiя.