БАГДАД. Сёньня, на наступны дзень пасьля таго як ААНаўскія інспэктары знайшлі ў Іраку хімічныя боегалоўкі, Ірак адзначае 12-ю гадавіну пачатку Вайны ў Затоцы. Чакаецца, што з гэтай прычыны прэзыдэнт краіны Садам Хусэйн выступіць з прамовай па тэлебачаньні. Пакуль незразумела ці знойдзеныя боегалоўкі былі калі-небудзь наладаваныя забароненымі хімікатамі. Ірацкі гэнэрал Гусам Мухамэд Амін сказаў, што ААНаўскія інспэктары знайшлі старыя выкінутыя гарматныя ракеты і назваў сытуацыю “штормам у шклянцы гарбаты”.