ВАШЫНГТОН. Сёньня ў ЗША з касмадрому на мысе Канавэрал стартуе карабель шматразовага ўжытку “Калюмбія” з першым ізраільскім астранаўтам на борце. Касьмічны “чаўнок” прабудзе на арбіце 16 дзён. На касмадроме прынятыя падвышаныя захады ў бясьпецы, праз небясьпеку тэрактаў. Старт “Калюмбіі” з сямю астранаўтамі, сярод якіх – падкоўнік ізраільскіх ваенна-паветраных сілаў Ілан Рамон, адкладаўся цягам году з тэхнічных і арганізацыйных падставаў.