[ 18:36 ]  Кiтай гатовы быць пасярэднiкам на перамовах памiж ЗША i КНДР

ПЭКІН. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джэймс Кэлі сёньня прыляцеў у Кітай. Ён будзе весьці перамовы ў пытаньнi разьвязаньня карэйскага крызысу. Мяркуецца, што Кэлі будзе патрабаваць ад Кітаю, які зьяўляецца саюзьнікам КНДР, зрабіць больш у вырашэньні праблемы. Афіцыйныя асобы Кітаю сёньня заявілі пра гатовасьць краіны стаць пасярэднікам на перамовах паміж ЗША і КНДР.