[ 04:00 ]  Мiнiстры абароны Расеi i Японii абмяркоўваюць сытуацыю вакол КНДР

МАСКВА. Сёньня ў Маскве адбудуцца перамовы памiж мiнiстрам абароны Расеi Сяргеем Івановым i кiраўнiком Управы нацыянальнай абароны Японii Сiгэру Ісiба. Яны абмяркуюць рашэньне КНДР выйсьцi з Дамовы аб непашырэньнi ядзернай зброi. Напярэдаднi сустрэчы Іваноў заявiў, што ядзерная палiтыка КНДР выклiкае вялiкую занепакоенасьць як Расеi, гэтак i Японii.