[ 21:24 ]  Ірак працягвае абвiнавачваць ЗША

БАГДАД. Ірацкі віцэ-прэм’ер Тарык Азiз падкрэсьліў, што, няглядзечы на супрацоўніцтва Іраку з інспэктарамі ААН, ЗША й Брытанія працягваюць падрыхтоўку да вайны, каб, як ён выказаўся, “зьнішчыць наймацнейшую краіну ў рэгіёне”. Сёньня ж амэрыканскія й брытанскія вайсковыя самалёты збамбавалі аб’екты сувязі ірацкай супрацьпаветранай абароны на поўдні краіны ў зоне забароненай для палётаў iрацкай авiяцыi.