[ 06:08 ]  ЗША імкнуцца вырашыць крызыс вакол ядзернай праграмы КНДР шляхам перамоваў

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што ЗША ня маюць намеру нападу на Паўночную Карэю. Буш паведаміў журналістам, што ягоная адміністрацыя спадзяецца вырашыць пытаньне наконт ядзернай праграмы КНДР шляхам мірных перамоваў.