[ 20:33 ]  Прэмьер-міністар Грэцыі закліках браць прыклад з ААН

Афіны. Прэмьер-міністар Грэцыі Костас Сіміціс заклікаў краіны Эўрапэйскага Зьвязу абраць адзіную пазыцыю датычна Іраку. З новага году Грэцыя старшынюе ў Эўразьвязе. Костас Сіміціс лічыць, што прыкладам магла б быць ААН, якая робіць эфэктыўныя крокі дзеля прадухіленьня вайны ў Іраку.