Тэль-Авіў. У сталіцы Ізраілю адбыліся два выбухі. Найменьш як 20 чалавек загінулі, больш за 50 – параненыя. Адказнасьць узяла на сябе групоўка “Іслямскі джыхад”. Параненыя, сярод іх ёсьць некалькі замежнікаў, дастаўленыя ў шпіталь Ічылаў. Апошні тэракт на ўліцах ізраільскіх гарадоў адбыўся летась 21 лістападу – у Іерусаліме.