[ 18:13 ]  Міратворцы ў Босьніі правялі ператрус на радыёстанцыі

ПАЛЕ (Босьнія). Сёньня у сталіцы басьнійскіх сэрбаў міратворцы ААН правялі ператрус у будынку радыёстанцыі, якой кіруе дачка Радавана Караджыча. Караджыч – былы кіраўнік басьнійскіх сэрбаў – ачольвае сьпіс злачынцаў, якіх шукае Міжнародны трыбунал у Гаазе. Яго абвінавачваюць у ваенных злачынствах у часе грамадзянскай вайны ў Босьніі ў 1992-1995 гадох.