[ 06:11 ]  Кітай хоча стаць трэцяй касьмічнай дзяржавай

ПЭКІН. Кітайскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што Кітай плянуе ў гэтым годзе ажыцьцявіць запуск пілятаванага касьмічнага карабля. Калі гэта адбудзецца, Кітай будзе трэцяй краінай, якая самастойна ажыцьцявіла пілятаваны касьмічны палёт. Зараз адбываюць кантрольныя запускі ракеты.