[ 06:09 ]  Дзьве вядучыя амэрыканскія кампаніі абвінавачаныя ў ілегальнай дзейнасьці

ВАШЫНГТОН. Дзярждэпартамант ЗША абвінаваціў дзьве вядучыя амэрыканскія аэракасьмічныя кампаніі “Хьюгз электронік карпарэйшн” і “Боінг сэтэліт сыстэмз” ў ілегальным прадстаўленьні спутнікавых ды ракетных тэхналёгіяў Кітаю. Дзярждэпартамант паведаміў, што перададзеныя тэхналёгіі могуць быць выкарыстаныя ў вытворчасьці міжкантынентальных балістычных ракетаў. Калі абвіначваньні будуць пацьверджаныя, гэта можа прывесьці да штрафаў у памеры да пяцісот тысячаў даляраў ды забароны кампаніям продажу тэхналёгіяў за мяжу.